“ПАСЯДЗЕЛКІ КАЛЯ ПЕЧЫ” Літаратурна - фальклоррная гасцёўня для дзяцей сярэдней групы (4-5 гадоў)

“ПАСЯДЗЕЛКІ КАЛЯ ПЕЧЫ”

Літаратурна - фальклоррная гасцёўня для дзяцей сярэдней групы

(4-5 гадоў)

Праграмныя задачы:пазнаёміць дзяцей з бытам і культурай свайго народа праз беларускі фальклор, музыку і літаратуру, садзейнічаць наладжанню маўленчых зносін у сумесных гульнях, іншых відах дзейнасц;развіваць камунікатыўныя ўменні; выхоўваць спагадлівасць, добразычлівасць, пачуццё нацыянальнай годнасці.

Матэрыял і абсталяванне: посуд, дзежка, торбачка, кіёк і вузельчык для Ката, чапяла, качарга, чыгун. Патэльня, аўдыязапісы: “Весялуха” (б.н.м.), макет печы, стол, лава, музычны цэнтар, пірог.

Дзеючы асобы: Гаспадыня,Кот-дарослыя.

Папярэдняя работа: разучванне прыказак, прымавак, вершаў, песень, лічылак, знаёмства з народнымі прыкметамі.

Гаспадыня. Прывитанне ўсім! Запрашаю вас у непаўторны свет роднай мовы, литаратуры и фальклору. Здзейснім падарожжа ў мінулае. Даведаемся, у што верылі беларусы. Зазірнём у таямніцы нашых продкаў.

Заходзяць дзеці.

 Усе.Хлеб-соль у хату!

1-е дзіця.

Ці дазволіце завітаць, З вамі вечар скаратаць?

2-е дзіця.

Добры вечар таму,

Хто ў гэтым даму!

Гаспадыня. Добры вечар, проходзьце, мае даражэнькія. Сядайце бліжэй да лдавы, раскажыце пра свае спраы.

Музычны кіраўнік.  Мы тут блукалі, на комін пазіралі. У каго дым густы, у таго і печ цяплейшая.

Гаспадыня. Яно так… Няма лепшай рэчы, як пагрэцца каля печы. І есці зварыць і булак напячы.

Музычны кіраўнік.  Яно так , але без печы ніяк. Вось дзеткі ведаюць вершы пра печ.

3- дзіця.

Дзіўная рэч-

Хто першы на ўспаміне?

Ну, вядома, печ,

Яна тут гаспадыня.

Старым на печы

Добра пагрэць плечы.,

А малым узімку

І плечы, і спінку,

А то і азадкі.

                     В. Вітка

Гаспадыня. З глыбокай даўніны печ у хаце займала важнае, пачэснае месца. Яна абагравала хату, у ёй гатавалі ежу, на ёй адпачывалі, спалі, лячыліся. Пячная карысная гліна лячыла не горш за мёд і маліну. З печчу звязана мноства народных звычаяў, абрадаў і прыкмет.

 Музычны кіраўнік. Так, такдзеці так сама пра гэта ведаюць.

4-е дзіця.

Без печы і хата – не хата,

І свята – не свята.

І пірог – не пірог;

І парог – не парог.

                      В. Вітка

Гаспадыня. Ёсць такая прыкмета. Каб лад і згода была паміж людзьмі, зайшоўшы у хату, чалавек імкнуўся дакрануцца да печы, быццам казаў, што прыйшоў з дабром.

А мы так сама прыйшлі з дабром і ведаем прыкметы пра печ.

-Калі дым у коміне падымаецца ўвысь - будзе добрае надвор’е.

-Калі дым сцелецца па зямлі – да туману, снегападу.

-Калі у печы моцная цяга – да марозу.

-Дровы трашчаць – да марозу.

-Дровы тухнуць – будзе слота.

-Кот на печы – холад на двары.

-Кот дзярэ кіпцюрамі печ – да мяцеліцы.

Гаспадыня. Якія вы малайцы! А можа і песню ведаеце?

Песня “Сядзіць камар на дубочку”

(бел. н.п., апрац. С. Палонскага)

Музычны кіраўнік. А хлопчыки нашы ведаюць прыказки и прымащки пра печ.

Гаспадыня. Кали ведаюць то хай расскажуць.

-Хочаш есці калачы, дык не сядзі на пячы.

-Без дроў і печ не сагрэе.

-Гультая печ не любіць.

-Хто гуляе з агнём, дагуляецца да попелу.

-З агнём жарту няма.

-Печ, як маці, корміць, поіць і грэе.

-Печ нас корміць, але і сама есці просіць.

-Смецце мятуць да парога, а танцуюць ад печы.

Гаспадыня. І праўда, заседзіліся Чаму ж не патанцаваць.

Танец “Весялуха”

Гаспадыня. Нашы продкі ката шанавалі. Займаў ён на печы пачэснае цёплае месца. Кот мышэй паляваў і дзяцей гадаваў: быў у іх забаваю і ўцехаю. А калі сваволіў, давалі катку па шэраму хвастку.

Раптам з-за “печы”выскаківае Кот з кійком і вузельчікам на плячах.

Кот. Гэта вы пра мяне? Пра Ката Апанаса? Усё, пайду ад вас я.

Беларуская народная гульня

“Кот Апанас”

Дзеці. Куды ідзеш, кот?

Кот. На кірмаш іду.

Дзеці. Чаго на кірмаш?

Кот. Сякеру купляць.

Дзеці. Нашто табе сякера?

Кот. Дровы рубіцуь.

Дзеці. Нашто табе дровы?

Кот. У печы паліць.

Дзеці. Нашто паліць?

Кот. Кашу варыць.

Дзеці. Каму?

Кот. Пані да пану.

Дзеці. А нам?

Кот. Нікому не дам.

Дзеці.  А мне, а мне?

Кот. А твой нос у смале!

Дзеці. Кот Апанас, твая жонка ў нас!

Увалілася у к вас! Лаві сем гадоў нас!

Кот ловіць дзяцей.

  Кот. Прытаміўся я. Пайду на печы паляжу.

Кот ідзе за печ.

Гаспадыня. Што тут казаць… Добра на печы паляжаць, а людзі каля печы сядзець да песні спяваць.

Музычны кіраўнік. Трэба песню добрую заспяваць, каб здалёк было чуваць.

Песня “Цымбалы”

(сл. Э. Агняцвет, муз. А. Чыркуна)

Гаспадыня. Ой, дзеткі мае, як хороша вы спявалі. Давайце пагуляем. Прапаную назваць рэчы, якія вакол маёй печы.

Гульня “Рэчы каля печы”

(чапяла, качарга, чыгун, патэльня, вілкі)

Музычны кіраўнік. Ой, бачу у вас якая дзежка! Мусіць на свята пірагі замешываеце.

Гаспадыня. Так, так.

Музычны кіраўнік. Ведаем, там павінна быць цеста. Давайце пакажым у гульні як мы будзе –гэта рабіць.

Гульня “Цеста”

Дзеці становяцца вакол дзежкі.

Дзеці. Уна-руна-еста. Замясілі цеста.

Мука – жменьку, жбан вады.

Музычны кіраўнік. Цестам будзеш ты!

(паказвае на аднаго з дзяцей)

Цеста.

Я і пыхкала, шаптала,

Мне ў дзежцы месца мала.

Тут замерзлі мае плечы.

Як дабегчы бы да печы!

Музычны кіраўнік.  Тваё месца ў дзяжы!

Дзеці. Лепш не слухай, а бяжы!

( Усе уцякаюць Гаспадыня даганяе цеста)

Музычны кіраўнік. Дзякуем табе, Гаспадынька, за прытулак, за навуку. А нам пара да хаткі.

Гаспадыня. Пачакайце! Я стол прыбрала. А каб вас не пачаставала?! А што людзі скажуць? Вось пірагі мае духмяныя, смачныя, румяные. Дарэчы, толькі з печы! (Дае пірог)

Усе. Дзякуем!

Гаспадыня. Прыходзьце часцей- пачастую смачней.