Свята для дашкалят “Вялікдзень - свята сонца і вясны”.

Фальклорнае свята – найлепшы сродак выхавання дзяцей. Педагогі лічаць, што да народных традыцый, святаў трэба  далучаць  выхаванцаў  з маленства. Той, хто ўмее забавіць дзяцей народнымі гульнямі, пацешкамі, прыказкамі і прымаўкамі, дамагаецца ў выхаванні хуткіх і відавочных вынікаў. Так, у “Яслях - садзе  №14 г. Смаргоні”  адбылося   для дзяцей свята  “Вялікодны калабок”. У памяшканні дзе размешчана “беларуская хатка”, гаспадыня сустракала выхаванцаў.  Ветліва  сустрэўшы свіх  гасцей, яна спытала : “Ці ведаеце вы вершы, песні?”  Дзеци з задавальненнем  заспявалі беларускую народную песню “Валачобнікі”, якую яны  вывучылі з музычным кіраўніком,  чыталі вершы пра вясну, пра вялікоднае  яйка. Гаспадыня  захапіла   дзяцей сваім расповядам, пра свята, як яно адбываецца, якія  ёсць цікавыя народныя гульні. Выхаванцы па чаразе “Каталі яйка”, гулялі ў “Біткі”, “Перадавалі  яйка”. 

Выхаванцы не засталіся без пачастункаў ад гаспадыні, галоўным пачастункам быў “Вялікодны калабок”. Як яны былі здзіўліны, калі  раскрыушы яго, убачылі, што там знаходзіліся салодкія пачастункі. Мы спадзяёмся, што ў нашых выхаванцаў узнікла жаданне ведаць свае вытокі, народныя традыцыі, святы.

Святлана Райбе

музычны кіраўнік

 ялей-сада №14 г. Смаргоні