“Пасядзелкі каля печы”

Адна з асноўных задач у нашай дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Дзіцячы сад № 4 г. Смаргоні” -  гэта патрыятычнае выхаванне і далучэнне дзяцей да нацыянальнай культуры Беларусі. Так,у нашым садку для выхаванцаў сярэдніх груп адбылася літаратурна – фальклорная гасцёўня “Пасядзелкі каля печы”.  Выхаванцаў знаёмілі з культурай нашых продкаў, з прадметамі побыту і з правіламі карыстання імі. Атрымалася цікавае падарожжа ў мінулае, напоўненная асалодай і мелагучнасцю беларускай мовы. Усе даўнейшыя рэчы збіраліся паступова, не адзін год. У гэтай справе нам дапамагалі законныя прадстаўнікі, педагогі , а таксама  калегі з ДУА СШ №6. З захапленнем дзеці разглядалі прылады працы, старажытныя прадметы побыту.

 Гаспадыня  дзецям расспавядала , што з глыбокай даўніны печ у хаце беларусаў займала важнае месца, да яе адносіліся, як да жывой істоты. А гуляючы ў гульні “Рэчы каля печы”, кожны меў магчымасць ўзаемадзейнічаць з прыладамі працы  нашых бабуль і дзядуль. Цікава ім было даведацца і пра тое, як нашы продкі пралі, ткалі, прасавалі адзенне. Таксама паказала розныя прадметы побыту і прылады працы беларускіх сялян, ўзоры ткацтва і вышыўкі, ганчарныя вырабы і  свістулькі.

Шмат станоўчых эмоцый дзеці атрымалі калі на свята завітаў кот Апанас, ды яшчэ навучыў гуляць ў народныя рухомыя гульні “Кот”, “Цеста”. Прыемныя хвілінкі прынесла і гульня на народных музычных інструментах цымбалах., вясёлы задорны беларуски танец “Трасуха”, але галоўны здабытак такога свята, гэта тое, што дзеці актыўна ўжывалі беларускую мову: чыталі на памяць вершы В.Віткі, спявалі песні, прагаварылі словы рухомых гульняў, абмеркоўвалі прыказкі і прыметы.

  Мы спадзяёмся, што ў нашых выхаванцаў узнікала жаданне ведаць свае вытокі, свае карані. Берагчы старыя рэчы. Вяртацца да старога ўкладу жыцця вядома ж не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды,  безумоўна трэба. Бо без мінулага  няма і будучыні.

 

Выхавацелі дашкольнай установы Марына Каспіровіч,

музычны кіраўнік  Святлана Райбе.